Кіраваныя авіябомбы шырока выкарыстоўваюцца Расіяй для нападаў на ўкраінскія пазіцыі на перадавой, а таксама на мірных жыхароў у прыфрантавых гарадах. Абсталяваныя выбухоўкай вагой у некалькі сотняў кілаграмаў, яны могуць пераадольваць дыстанцыі да 70 кіламетраў. Цяпер, дзякуючы выкарыстанню рэактыўных рухавікоў, іх далёкасць дзеяння павялічылася амаль да 200 кіламетраў. Расіяне некалькі разоў выкарыстоўвалі такія мадыфікаваныя бомбы ў гэтым месяцы ў атаках на Палтаўскую, Мікалаеўскую, Днепрапятроўскую і Адэскую вобласці.
Паводле інфармацыі ўкраінскага навінавага партала ТСН, кіраваныя рэактыўныя бомбы, запушчаныя з расійскай Бранскай вобласці, тэарэтычна могуць прадстаўляць пагрозу для ўскраін украінскай сталіцы. Ваенны эксперт Алег Жданаў падкрэслівае, што маштабы выкарыстання Расіяй гэтай зброі будуць залежаць ад імпарту кітайскіх рэактыўных рухавікоў, бо яны ўстаноўленыя ў расійскіх бомбах.
IAR/вх