Беларуская Служба

Трамп: Зяленскаму мусіць спадабаецца мірны план, у яго няма ніякіх карт

22.11.2025 07:50
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму мусіць «спадабацца» мірны план, які ён прадставіў, інакш ён павінен працягваць барацьбу. Трамп дадаў, што Украіна «не мае ніякіх карт».
Wladimir Putin und Donald Trump
Wladimir Putin und Donald TrumpJulia Demaree Nikhinson/Associated Press/East News

Трамп адказаў на пятнічны зварот Зяленскага, у якім гаварылася, што Украіна стаіць перад выбарам паміж стратай ключавога партнёра і стратай сваёй годнасці.

«Яму не падабаецца гэтая здзелка? – спытаў Трамп. – Яму павінна спадабацца, а калі яму не спадабаецца, то, ведаеце, яны павінны проста працягваць барацьбу». На пытанне, ці адмовяцца ЗША ад падтрымкі Украіны, калі Зяленскі адмовіцца, прэзідэнт ЗША адказаў, што прэзідэнту Украіны «давядзецца нешта прыняць».

«Памятаеце, што я нядаўна сказаў у Авальным кабінеце?» Я сказаў яму: «У вас няма ніякіх карт», – дадаў ён.

У мірным плане Трампа ўтрымліваюць рашэнні, неспрыяльныя для Украіны. У прыватнасці, прапануецца аддаць Расііі ўвесь Данбас, Крым і замарозіць лінію фронту ў Запарожскай і Херсонскай акругах. Частка тэрыторый стане дэмілітарызаванай буфернай зонай, на практыцы, пад расійскім кантролем. План бярэ пад увагу таксама скарачэнне ўкраінскай арміі і адмову Кіева ад імкненняў уступіць у НАТА.



PAP/вх