«Што да пазіцыі расіян, пакуль яна не змянілася, вы ведаеце, што яны хочуць наш Данбас. Пазіцыя наша практычная, рэальная, справядлівая, мы на ёй стаім, мы не хочам аддаваць наш Данбас. Амерыканцы хочуць знайсці кампраміс, яны прапануюць свабодную эканамічную зону. Я яшчэ раз падкрэсліваю, свабодную эканамічную зону пад кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі», – заявіў Зяленскі падчас размовы з украінскімі СМІ.
Зяленскі зазначыў, што пытанне тэрыторый абмяркоўваецца, аднак Украіна не будзе прызнаваць часова акупаваную частку Данбаса расійскай:
«Ні дэ-юрэ, ні дэ-факта мы прызнаваць Данбас расійскім не будзем. Тую частку, якая часова акупавана. Але тым не менш, мы прагаворым пытанне аб тэрыторыі. Вы ведаеце, што яно адно з ключавых. У нас пакуль што кансенсусу няма».
Падчас перамоваў у Берліне амерыканскія прадстаўнікі Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер ціснулі на ўкраінскіх прадстаўнікоў з патрабаваннем адмовіцца ад падкантрольнай Украіне часткі Данбаса.
pravda.com.ua/вх