Масква не хоча, каб Еўрапейскі Саюз удзельнічаў у мірных перамовах. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне не прадвяшчае нічога добрага». Паводле ўкраінскіх і заходніх крыніц, ЗША і дзяржавы-члены Еўрапейскага Саюза падрыхтавалі сумесны дакумент, у якім выкладзены планы падтрымкі Украіны.
Змест праекта, распрацаванага Вашынгтонам, Бруселем і Кіевам, афіцыйна не раскрываецца. УНІАН са спасылкай на The New York Times напісаў, што ён тычыцца эканамічных і ваенных пытанняў. Амерыканцы і еўрапейцы будуць падтрымліваць украінскую эканоміку і сумесна гарантаваць, што Расія не захопіць далей украінскіх тэрыторый.
Украінскія і заходнія крыніцы згадваюць пра падтрыманне ваеннай сілы не менш за 900 тысяч чалавек, дапамогу разведкі і стварэнне міжнародных сіл для забеспячэння паветранай і марской бяспекі. Расія не ўхваляе такія рашэнні. Крэмль крытычна ставіцца да ўдзелу еўрапейскіх краін у перамовах. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў раней заяўляў, што Масква гарантуе мір, як толькі дасягне сваіх мэтаў.
ав