Чарговы раўнд амерыкана-ўкраінскіх перамоваў па міры ва Украіне адбудзецца ў ЗША заўтра (пятніца, 19 снежня) і паслязаўтра (субота, 20 снежня). Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
У размове з журналістамі прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўкраінская дэлегацыя знаходзіцца ў дарозе ў ЗША, дзе заўтра пачнуцца перамовы, накіраваныя на спыненне расійскага ўварвання.
Прэзідэнт ЗША настойвае на хуткім дасягненні пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, а перамоўныя групы прадставілі праекты планаў па спыненні вайны.
Паводле слоў Дональда Трампа, пагадненне бліжэй, чым калі-небудзь. Аднак Расія пакуль не адказала на апошнюю прапанову мірнага плана, а расійскі лідар Уладзімір Пуцін паўтарыў, што Масква мае намер рэалізаваць свае ваенныя мэты ва Украіне.
Нагадваем, сёння Уладзімір Зяленскі прыбыў у Брусель для ўдзелу ў саміце, на якім вырашаецца лёс фінансавай падтрымкі Украіны на бліжэйшыя два гады.
IAR/аз