Прынамсі сем чалавек загінулі і 15 атрымалі раненні ў пятніцу ўвечары ў выніку расійскага ракетнага нападу на партовую інфраструктуру ў Адэскай вобласці на поўдні Украіны, паведаміў кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласці Алег Кіпер.
«Сёння ўвечары вораг зноў здзейсніў масіраваны ракетны ўдар па аб'екце партовай інфраструктуры ў Адэскай вобласці (раёне). У выніку ўдару загарэліся грузавікі на паркоўцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, сем чалавек загінулі. Яшчэ пятнаццаць атрымалі раненні і былі дастаўлены ў бальніцы. Лекары аказваюць усю неабходную дапамогу параненым», – паведаміў Кіпер.
Віцэ-прэмʼер-міністр Украіны па пытаннях рэканструкцыі Аляксей Кулеба адрэагаваў на расійскі напад заклікам да міжнароднай супольнасці да адэкватнага рэагавання і ўзмацнення санкцыйнага ціску на Расію. Прэмʼер-міністр Украіны Юлія Свірыдэнка запэўніла, што пасля масіраванага расійскага абстрэлу Адэская вобласць будзе забяспечана ўсімі неабходнымі рэсурсамі для падтрымання гуманітарнай стабільнасці.
IAR/вх