Беларуская Служба

Расія атакавала Украіну за адну ноч больш чым 30 ракетамі і 650 беспілотнікамі

23.12.2025 10:04
    .
Наступствы расійскай атакі на Украіну.Фота з адкрытых крыніц

Уначы і раніцай расіяне запусцілі больш за 650 беспілотнікаў і больш за 30 ракет па тэрыторыі Украіны, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Пад удар патрапілі як мінімум 13 рэгіёнаў.

Больш за ўсё пацярпелі энергетычныя аб'екты ў заходніх рэгіёнах. Па ўсёй краіне ўведзены графікі аварыйных адключэнняў электрычнасці.

Раніцай засталіся без электрычнасці Ровенская, Цярнопальская і Хмяльніцкая вобласці і яшчэ 7 абласцей.

Вядома пра трох загінуўшых украінцаў у выніку нападу з боку РФ – у Кіеўскай, Хмяльніцкай і Жытомірскай абласцях. Сярод ахвяраў – 4-гадовае дзіця. У Кіеве пацярпелі мінімум пяць чалавек.

Польшча падымала ў паветра знішчальнікі ў сувязі з атакай Расіі на Украіну.

вх