Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі зняў кіраўніка СБУ 

05.01.2026 14:07
Часова выконваць абавязкі кіраўніка СБУ будзе начальнік Цэнтра спецыяльных аперацый «А» генерал Яўген Хмара.
   .
Былы глава СБУ В. Малюк ssu.gov.ua/twitter

У панядзелак, 5 студзеня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў межах шырэйшых кадравых зменаў плануе замяніць кіраўніка Службы бяспекі Украіны (СБУ) генерала Васіля Малюка. Сам Малюк пацвердзіў, што пакідае пасаду.

Паводле Зяленскага, ён падзякаваў Малюку за баявую працу і прапанаваў засяродзіцца на правядзенні асіметрычных спецыяльных аперацый супраць Расіі і акупацыйных сіл, дзе генерал, на думку прэзідэнта, мае найлепшую экспертызу. Васіль Малюк застанецца ў структурах СБУ і будзе займацца аперацыямі спецыяльнага прызначэння.

Часова выконваць абавязкі кіраўніка СБУ будзе начальнік Цэнтра спецыяльных аперацый «А» генерал Яўген Хмара. Адпаведны ўказ ужо апублікаваны. Кандыдатура пастаяннага кіраўніка СБУ пакуль не агалошаная.

pap/эж