Беларуская Служба

Расія ўдарыла па «Новай Пошце» пад Харкавам. Чатыры чалавекі загінулі 

13.01.2026 09:02
Расія ўжыла тактыку «двайнога ўдару»: спачатку была выкарыстана балістыка, пасля чаго — беспілотнікі.
Расія ўдарыла па «Новай Пошце» пад Харкавам Фота: ДСНС Украіны

У ноч на 13 студзеня расійскія войскі нанеслі камбінаваны ўдар ракетамі і ўдарнымі дронамі па прыгарадзе Харкава. У выніку атакі загінулі чатыры чалавекі, яшчэ шэсць атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, паведамілі ўлады Харкаўскай вобласці.

Асноўным аб’ектам удару стаў лагістычны тэрмінал кампаніі «Новая пошта». Будынак амаль цалкам зруйнаваны, на тэрыторыі ўзніклі пажары, згарэлі грузавыя аўтамабілі. Паводле пракуратуры, Расія ўжыла тактыку «двайнога ўдару»: спачатку была выкарыстана балістыка, пасля чаго — беспілотнікі.

Ратавальнікам давялося разбіраць завалы і дэблакаваць пацярпелых. Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях паведаміла, што агонь ахапіў каля 500 квадратных метраў, удалося выратаваць 30 чалавек, двух — з-пад абломкаў.

У «Новай пошце» пацвердзілі, што сярод загінулых — чатыры супрацоўнікі: двое работнікаў сартавальнага цэнтра і двое вадзіцеляў партнёрскай кампаніі. Яшчэ чацвёра работнікаў шпіталізаваныя, іх жыццю нічога не пагражае. Кампанія абяцала дапамогу сем’ям загінулых і кампенсацыю кліентам за знішчаныя пасылкі.

У Адэсе расійскія войскі ўначы нанеслі два ўдары па цэнтры горада: пацярпелі пяць чалавек, пашкоджаныя жылыя дамы і сацыяльныя аб’екты. Адначасова РФ атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі ў прыгарадах фіксаваліся адключэнні святла і вады.

эж




Камісар ЕС па пытаннях абароны: Гвалтоўная акупацыя Грэнландыі азначала б канец НАТА

12.01.2026 18:01
Палажэнні Дагавора аб Еўрапейскім Саюзе абавязваюць дзяржавы-члены ЕС дапамагаць Даніі ў выпадку ўзброенай агрэсіі.