Чэшская ініцыятыва па боепрыпасах забяспечвае больш за палову паставак буйнакаліберных ракет украінскай арміі. Прэзідэнт Чэхіі Пётр Павел заявіў пра гэта падчас візіту ў Кіеў.
Пасля змены ўрада ў Чэхіі будучыня ініцыятывы па боепрыпасах была пастаўлена пад сумнеў. Аднак у пачатку студзеня прэм'ер-міністр Андрэй Бабіш заявіў, што Прага будзе працягваць каардынаваць закупкі боепрыпасаў для Украіны, якія фінансуюцца заходнімі партнёрамі.
«Мы зможам забяспечыць такую колькасць боепрыпасаў, як і раней, рэгулярнымі пастаўкамі, каб украінскія сілы не сутыкнуліся з дэфіцытам, які дае Расіі перавагу», — пракаментаваў прэзідэнт Пётр Павел пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны ў Кіеве.
У сваю чаргу Уладзімір Зеленскі паведаміў, што ўкраінская дэлегацыя накіроўваецца ў ЗША для перамоваў аб гарантыях бяспекі і пасляваенным пакеце дапамогі.
Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што адпаведныя дакументы будуць падпісаныя на наступным тыдні падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.
IAR/яс