Расіяне змагаюцца з пажарам на нафтаперапамповачнай станцыі «Калейкіна» ў Альмецьеўску ў Татарстане, якая з'яўляецца ключавым вузлом нафтаправода «Дружба». Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што пажар пачаўся пасля таго, як абломкі баявога беспілотніка ўдарылі па будынках станцыі.
На відэа, апублікаваным у інтэрнэце незалежнымі крыніцамі, бачныя высокія слупы полымя.
НПС «Калейкіна« – самая магутная станцыя рэгіёну і адзін з найважнейшых лагістычных вузлоў расійскай энергетыкі. Менавіта тут адбываецца працэс змешвання нафты з розных рэгіёнаў перад яе адпраўкай на экспарт. Станцыя забяспечвае бесперабойнае запампоўванне сыравіны непасрэдна ў магістраль «Дружба», а таксама на нафтаперапрацоўчыя заводы Татарстана.
У сваю чаргу два чалавекі загінулі і трое атрымалі раненні ў выніку атакі расійскіх беспілотнікаў на Адэскую вобласць. БПЛА пашкодзілі прамысловую, энергетычную і грамадзянскую інфраструктуру. На месцы здарэння працягваюцца выратавальныя аперацыі.
Уначы расіяне атакавалі таксама Запарожскую вобласць. У Запарожжы загінуў адзін чалавек, а другі атрымаў раненні. Паводле слоў кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава, быў пашкоджаны ключавы элемент прамысловай інфраструктуры.
IAR/аз