Як распавялі былыя ваеннапалонныя ў расійскіх лагерах Польскаму радыё, «кожны, хто спрычыніўся да пакут украінскага народа, павінен апынуцца на лаве падсудных».
Аляксандр Тарасаў правёў год у расійскім палоне. Ён падкрэслівае, што толькі шчаслівы збег абставін прывёў да яго вызвалення. Тарасаў тлумачыць, што вызначыць яго катаў будзе няпроста, але некаторыя з іх абавязкова будуць выяўленыя і прыцягнуты да адказнасці.
«Яны ведаюць, што здзяйсняюць злачынства, і таму стараюцца не называць сваіх імён. Аднак кагосьці абавязкова апазнаюць. Напрыклад, начальніка турмы і яго намеснікаў. Мы вызначым пракурораў і суддзяў, якія выносілі прысуды. Мы таксама апазнаем некаторых інспектараў, бо яны аслабілі пільнасць і паводзілі сябе так, што можна было запомніць іх твары, імёны, а часам нават прозвішчы. Наша задача – выявіць як мага больш тых, каго можна прыцягнуць да адказнасці», – падкрэслівае Аляксандр Тарасаў.
Паводле розных звестак, у расійскім палоне ўтрымліваецца ад 16 да 30 тысяч мірных жыхароў.
IAR/ав