Беларуская Служба

Еўракамісія запэўнівае Украіну ў падтрымцы, нягледзячы на канфлікт на Блізкім Усходзе

09.03.2026 15:40
Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ЕС знойдзе спосаб, каб выдзеліць Украіне крэдыт у памеры 90 мільярдаў еўра на працягу наступных двух гадоў.
   , 19  2019 .
Урсула фон дэр Ляен, 19 лістапада 2019 г.By European Parliament from EU - Parliament to vote on new European Commission, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=84406722

Старшыня Еўрапейскай камісіі запэўніла Украіну ў падтрымцы незалежна ад глабальных падзей.

— Мы ўсе хочам, каб гэты жах і кровапраліцце скончыліся. Ніхто не жадае міру больш, чым украінскі народ. Але вайна павінна скончыцца такім чынам, каб не пасеяць насенне магчымага будучага канфлікту. Аднак я магу запэўніць вас, што мы будзем выконваць свае абавязацельствы, бо гаворка ідзе не толькі пра наш аўтарытэт але, што больш важна, пра нашую бяспеку, — падкрэсліла Урсула фон дэр Ляен падчас штогадовай канферэнцыі амбасадараў ЕС.

Такім чынам яна пракаментавала занепакоенасць тым, што пачатак узброенага канфлікту на Блізкім Усходзе адцягне ўвагу ад вайны, якую Расія развязала ва Украіне.

Старшыня Камісіі запэўніла, што ЕС знойдзе спосаб, каб выдзеліць Украіне крэдыт у памеры 90 мільярдаў еўра цягам наступных двух гадоў. Нагадаем, перавод сродкаў блакуе Венгрыя, якая патрабуе аднаўлення транзіту расійскай нафты праз Украіну па трубаправодзе «Дружба».

Каментуючы гэтае пытанне, Урсула фон дэр Ляен прапанавала змяніць сістэму прыняцця рашэнняў у знешняй палітыцы ЕС. Гэта азначала б адыход ад адзінагалоснасці.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі: Расія рыхтуе веснавы наступ на Данбасе

07.03.2026 16:10
Расійская армія, нягледзячы на вялікія сілы, прасоўваецца павольна і апошнія месяцы не дасягнула істотных тэрытарыяльных поспехаў.