Беларуская Служба

Замест таго, каб паехаць на цырымонію ўручэння прэміі «Оскар», Шон Пен паехаў ва Украіну

16.03.2026 17:30
— Шон, дзякуючы табе мы ведаем, хто сапраўдны сябар Украіны, — напісаў украінскі прэзідэнт у сацыяльных сетках.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі і Шон Пенhttps://t.me/V_Zelenskiy_official/

Уладзімір Зяленскі падзякаваў акцёру Шону Пену за падтрымку Украіны. Лаўрэат сёлетняй прэміі «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана не прысутнічаў на цырымоніі ў Галівудзе, а замест гэтага паехаў ва Украіну.

— Шон, дзякуючы табе мы ведаем, хто сапраўдны сябар Украіны, — напісаў украінскі прэзідэнт у сацыяльных сетках. Паведамленне было ілюстраванае фотаздымкам з сустрэчы Уладзіміра Зяленскага з акцёрам.

Украінскі лідар падкрэсліў, што амерыканскі акцёр ангажуецца ў падтрымку Украіны з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.

Нагадаем, Шон Пен быў уганараваны за ролю ваеннага фанатыка ў палітычным фільме Пола Томаса Андэрсана «Бітва за бітвай». На цырымоніі «Оскара» ад імя Шона Пена ўзнагароду прыняў ягоны калега Кіран Калкін. Ён абвясціў, што Шон Пен не змог быць тут сёння ўвечары, альбо не хацеў, таму я прыму ўзнагароду ад яго імя.

Шон Пен наведваў Украіну некалькі разоў з пачатку расійскага ўварвання ў 2022 годзе. Там ён зняў дакументальны фільм пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пад назвай «Суперсіла» («Superpower»).

Сёлетняя ўзнагарода, гэта ўжо трэці «Оскар» для 65-гадовага акцёра

IAR/аз

Уручаны прэміі «Оскар» . Былі і польскія акцэнты(ФОТА)

16.03.2026 09:00
Сёлетнім пераможцам з’яўляецца фільм «Бітва за бітвай» Пола Томаса Андэрсана.