Расійскія захопнікі за мінулыя суткі забілі пецярых і паранілі 14 жыхароў Данецкай вобласці, паведаміла мясцовая абласная вайсковая адміністрацыя ў суботу, 21 сакавіка. Яшчэ 14 жыхароў вобласці за суткі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
З пачатку вайны агульная колькасць ахвяр расіян на Данеччыне дасягнула 4 тыс. 97 загінулых і 9 тыс. 58 пацярпелых. Гэтыя лічбы не ўлічваюць ахвяр Марыўпаля і Валнавахі.
Таксама стала вядома, што за мінулыя суткі ў Харкаўскай вобласці з-за расійскіх абстрэлаў пацярпелі 10 мірных жыхароў, сярод якіх адно дзіця.
вс