Беларуская Служба

Расія абстраляла жылыя дамы ў Адэсе — двое загінулых, 15 параненых

24.04.2026 10:12
Усяго ў ноч на 24 красавіка Расія выпусціла па Украіне дзве балістычныя ракеты «Іскандэр-М» і 107 беспілотнікаў. 
Наступствы атакі расійскага беспілотнікаREUTERS

Паводле слоў начальніка Адэскай вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака, пад абстрэл патрапілі два двухпавярховыя і адзін трохпавярховы будынак, а таксама нежылы будынак.

Раніцай стала вядома, што ў выніку ўдару загінулі два чалавекі — пажылая пара, абодвум па 75 гадоў. Яшчэ 15 чалавек атрымалі раненні, восем шпіталізаваныя.

У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях адзначылі, што разбураны кватэры ў трохпавярховым доме, пашкоджаны таксама двухпавярховыя будынкі. Эвакуявана больш за 30 жыхароў.

Усяго ў ноч на 24 красавіка Расія выпусціла па Украіне дзве балістычныя ракеты «Іскандэр-М» і 107 беспілотнікаў. Сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі 96 беспілотнікаў.

Крыніца: Генеральний штаб ЗСУ/юл