Беларуская Служба

Напярэдадні візіту Пуціна ў Кітай расійскія беспілотнікі атакавалі кітайскае судна ў Чорным моры

18.05.2026 14:20
Расійскія беспілотнікі атакавалі тры гандлёвыя судны ў Чорным моры. Адно з іх належыць Кітаю.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскіt.me/V_Zelenskiy_official

Расійскія беспілотнікі атакавалі тры гандлёвыя судны ў Чорным моры. Адно з іх — кітайскае судна, якое ходзіць пад сцягам Рэспублікі Маршалавы Астравы. Інцыдэнт адбыўся каля партоў Адэсы.

Паводле ўкраінскіх уладаў, напад на кітайскі карабель не быў выпадковым. Расіяне атакавалі судны з выкарыстаннем ударных беспілотнікаў класа «Шахед».

Нагадаем, заўтра (19 траўня) з візітам у Пекін збіраецца расійскі лідар Уладзімір Пуцін.

IAR/аз