Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц прапанаваў надаць Украіне спецыяльны статус «асацыяванага чальца» Еўрапейскага Саюза. Ідэя прадугледжвае больш цесную інтэграцыю Кіева ў структуры ЕС яшчэ да поўнага ўступлення ў саюз. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Паводле плана Мерца, Украіна магла б удзельнічаць у пасяджэннях Еўрапейскай рады, Рады ЕС і Еўрапарламенту, але без права голасу. Таксама разглядаецца магчымасць удзелу ў працы Еўракамісіі і суда ЕС у статусе назіральніка.
Федэральны канцлер адзначыў, што поўнае сяброўства Украіны ў ЕС у бліжэйшы час малаверагоднае праз складаныя працэдуры і супраціў часткі краін супольнасці. Аднак новы статус павінен стаць «моцным палітычным сігналам» для Кіева і дадатковай гарантыяй бяспекі на фоне вайны з Расіяй.
Нямецкі палітык таксама прапануе паступова адкрываць для Украіны еўрапейскія праграмы і паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. У Берліне лічаць, што гэта можа дапамагчы і перамовам пра мір.
pap/ez