Польскі партал Onet піша пра выкарыстанне Украінай паветраных шароў для дастаўкі дронаў. Аэрастаты, якія знаходзяцца ў паветры, нябачныя для сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і здольныя залятаць у глыбокі тыл.
Паводле паведамленняў расійскіх і ўкраінскіх СМІ і тэлеграм-каналаў, Узброеныя сілы Украіны выкарыстоўваюць малыя паветраныя шары для дастаўкі ўдарных дронаў у глыбокі тыл Расіі. У апошні час паведамлялася аб небяспецы малых паветраных шароў у Краснадарскім краі, Растоўскай вобласці, Паўночнай Асеціі і акупаваным Крыме. Некаторыя расійскія тэлеграм-каналы пішуць, што аэрастаты могуць быць носьбітамі ўдарных дронаў Hornet.
Аэрастаты могуць падымацца на вышыню да 5-8 кіламетраў і скідваць дроны ў пэўных раёнах. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з украінскага боку пакуль няма, хоць неафіцыйна ўкраінскія СМІ нядаўна паведамілі пра тое, што ўкраінская армія правяла выпрабаванні запуску амерыканскага дрона-камікадзэ Hornet з выкарыстаннем паветранага шара. Аэрастат перамясціў беспілотнік на адлегласць у 42 км, пасля чаго той быў запушчаны з вышыні 8 км. Такая канцэпцыя дазваляе павялічыць радыус дзеяння БПЛА ў 1,5-2 разы і пашырае магчымасці прымянення ўдарных беспілотнікаў.
Дрон Hornet з'яўляецца распрацоўкай амерыканскай кампаніі Swift Beat. Гэта БЛА самалётнага тыпу, прызначаны для паражэння жывой сілы і ваеннай тэхнікі на вялікай адлегласці.
вс
здымак ілюстрацыйны