Беларуская Служба

Прэзідэнт Румыніі наведаў Галац — горад атакаваны расійскім дронам 

30.05.2026 14:11
У выніку інцыдэнту пацярпелі два чалавекі. Паводле румынскіх уладаў, дрон быў расійскага паходжання.
  .    ,     , 29  2026 .
Прэзідэнт Румыніі Н. Дан падчас наведвання Галацу, які пацярпеў ад расійскай атакі, 29 траўня 2026 г. PAP/EPA/ROBERT GHEMENT

Прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан наведаў горад Галац пасля падзення расійскага дрона на шматкватэрны дом у ноч на 29 траўня. Спачатку палітык сустрэўся з пацярпелымі ў шпіталі, а затым агледзеў месца выбуху разам з міністрам унутраных спраў:

—  Рэакцыя службаў грамадзянскай абароны ў гэтым раёне была вельмі хуткай, а міністр прадставіў нам меры, якія ўжо прынятыя на ўсёй патэнцыйна небяспечнай тэрыторыі: павялічана колькасць задзейнічаных людзей і рэалізаваныя ўсе неабходныя захады. Таму ў гэтым плане мы падрыхтаваныя.

У выніку інцыдэнту пацярпелі два чалавекі. Паводле румынскіх уладаў, дрон быў расійскага паходжання. Падзея выклікала  шырокую рэакцыю ў свеце, бо гаворка ідзе пра чарговае парушэнне бяспекі краіны НАТА.

Салідарнасць з Румыніяй выказаў прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, які асудзіў атаку і падкрэсліў, што Расія павінна несці адказнасць за дзеянні, якія пагражаюць бяспецы еўрапейскіх краін. Падтрымку Бухарэсту таксама выказалі міжнародныя партнёры, у тым ліку кіраўніцтва ЕС.

iar/pap/эж