У выніку начной атакі беспілотнікаў на Крым найбольш сур’ёзныя наступствы зафіксаваныя ў Керчы: сярод пашкоджаных аб’ектаў — марскі порт, а таксама прамысловая зона горада. Чатыры чалавекі загінулі і 28 атрымалі раненні.
21 чэрвеня, з 9:00 на крымскіх АЗС спынены продаж паліва як за наяўны і безнаяўны разлік, так і па талонах для фізічных і юрыдычных асоб. Аб гэтым паведаміў кіраўнік адміністрацыі паўвострава Сяргей Аксёнаў. Паліва будзе выдавацца выключна дзяржаўным службам, якія забяспечваюць жыццядзейнасць і бяспеку.
Пра ўсе наступныя рашэнні ў сувязі з сітуацыяй, што склалася на паліўным рынку рэспублікі, будзе паведамлена дадаткова, - дадаў Аксёнаў, заклікаўшы захоўваць спакой і давяраць толькі афіцыйным крыніцам інфармацыі.
Служба бяспекі Украіны сумесна з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны Украіны нанесла ўдар па марскім порце «Каўказ», нафтабазе «ТЭС-Тэрмінал-1» і сродках супрацьпаветранай абароны расіян на Крымскім мосце.
УНІАН/IAR/нг