Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна бароніцца ад масіраванай атакі Расіі

30.07.2026 07:24
Уначы чацвярга 30-га ліпеня ва ўсіх рэгіёнах Украіны гучалі сігналы паветранай трывогі.
Расійскі ракетны ўдар па ЛьвовеREUTERS

У Львове і гарадах паблізу мяжы завылі сірэны. Польшча адправіла знішчальнікі для патрулявання тэрыторыі ўздоўж мяжы з Украінай. У Люблінскім ваяводстве, за выключэннем паўночных рэгіёнаў, былі ўключаны сірэны паветранай трывогі.
Расійскія балістычныя ракеты ўдарылі на некалькі ўкраінскіх гарадоў.

У Львове расійскія балістычныя ракеты знішчылі два жылыя дамы. Больш за дзясятак чалавек атрымалі раненні. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.

У Крывым Рогу расійская ракета забіла сямʼю з шасці чалавек, у тым ліку двух дзяцей. Ракета «Іскандэр» трапіла ў дом. Загінулі дзеці 5 і 12 гадоў, а таксама чацвёра дарослых.

У Кіеве ракеты агрэсара ўпалі ў двух раёнах, выклікаўшы пажары. Мясцовая адміністрацыя пакуль пацвердзіла адну смерць. Выбухі былі чутныя ў Івана-Франкоўску і ва Уладзімірскай вобласці. Пажарныя змагаюцца з пажарамі ў Кіеве, Дняпры і некалькіх іншых украінскіх гарадах. Паведамляецца пра шматлікіх параненых у розных украінскіх гарадах.

Сродкі супрацьпаветранай абароны Украіны збівалі расійскія беспілотнікі і ракеты, сярод іншага, у Чаркасах, Крывым Рогу, Палтаве, Харкаве і Сумах.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што Масква рыхтуе масіраваныя напады на Украіну. Паводле звестак украінскай разведкі, расіяне назапасілі ракеты і беспілотнікі, каб запусціць як мага больш за кароткі час, тым самым прарваць украінскую абарону.

Сігналы трывогі прагучалі а 3:50 раніцы ў Любліне і большай частцы Люблінскага ваяводства. Трывога распаўсюджвалася толькі на паўночную частку рэгіёну. Польшча прэвентыўна падняла ў паветра знішчальнікі, якія патрулявалі раён уздоўж мяжы з Украінай.

ПР/юл