Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША рэарганізуюць групу вайсковай дапамогі Украіне, не скарачаючы падтрымкі

04.08.2026 15:17
Паводле камандавання, рэарганізацыя павінна павысіць эфектыўнасць місіі, перадаць частку ключавых функцый еўрапейскім хаўруснікам і дазволіць ЗША засяродзіць больш рэсурсаў на іншых глабальных прыярытэтах.
Амерыканская армія REUTERS/Heiko Becker/Zdjęcie archiwalne

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсет даручыў Еўрапейскаму камандаванню Узброеных сіл ЗША правесці рэарганізацыю Групы бяспекавай дапамогі Украіне (SAG-U). У Пентагоне падкрэсліваюць, што гэтыя змены не адаб'юцца на аб'ёмах амерыканскай вайсковай падтрымкі.

Паводле камандавання, рэарганізацыя павінна павысіць эфектыўнасць місіі, перадаць частку ключавых функцый еўрапейскім хаўруснікам і дазволіць ЗША засяродзіць больш рэсурсаў на іншых глабальных прыярытэтах. Вярхоўны галоўнакамандуючы Аб'яднаных сіл НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч адзначыў, што партнёры ўжо даказалі здольнасць адыгрываць вядучую ролю ў падтрымцы Украіны.

За больш як тры з паловай гады дзейнасці SAG-U каардынавала размеркаванне звыш 2 млрд долараў дапамогі і ўзаемадзеянне з краінамі-партнёрамі. У Вашынгтоне запэўнілі, што падтрымка Украіны працягнецца ў каардынацыі з адпаведнай місіяй НАТА (NATO Security Assistance and Training for Ukraine).

pap/эж