Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне новыя ахвяры расійскіх абстрэлаў

08.08.2026 08:32
Тры чалавекі загінулі і яшчэ трое атрымалі раненні ў выніку расійскага ўдару па горадзе Бровары ў Кіеўскай вобласці.
Наступствы расійскага ракетнага абстрэлу КіеваREUTERS

Паводле звестак мясцовых уладаў, сярод загінулых чатырохгадовае дзіця. У выніку нападу беспілотніка былі пашкоджаны жылы дом, а таксама гаспадарчыя пабудовы і аўтамабілі. На месцы здарэння працуюць усе неабходныя службы, ліквідуецца шкода, паведамілі мясцовыя ўлады.

У Браварскім раёне пасля начнога нападу ратавальнікі працавалі ў трох месцах — у жылым сектары, на прамысловым прадпрыемстве і на месцы пажару травы пасля падзення аскепкаў дронаў.

Усе пажары ўжо патушаныя. Пажар на прадпрыемстве быў значна меншым па маштабах, чым пасля папярэдняй атакі, наступствы якой ратавальнікам давялося ліквідаваць амаль тры дні, паведаміла «Кіеў24» Вікторыя Рубан, прадстаўніца Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Кіеўскай вобласці.

У Кіеве пацярпелі чатыры чалавекі. У выніку расійскага авіяўдару адбыліся пажары ў двух раёнах. Пажары ахапілі гаражы агульнай плошчай 1000 квадратных метраў.

Уначы грымелі выбухі таксама ў горадзе Дняпро. У Кіеве і шэрагу рэгіёнаў Украіны было абвешчана паветранае папярэджанне з-за пагрозы з боку беспілотнікаў.

ПР/юл