Швейцарыя прадоўжыла дзянне часовага статуса абароны для ўкраінцаў, якія ратуюцца ад расійскай агрэсіі, да 4 сакавіка 2028 года, аднак істотна звузіла правілы яго атрымання. Пра гэта гаворыцца ў заяве швейцарскага ўрада ў сераду, 19 жніўня, паведамляе «Карэспандэнт».
З гэтага часу статус абароны будуць даваць толькі тым асобам, якія не маюць парушэнняў вайсковага абавязку перад Украінай. Гэтае новаўвядзенне распаўсюджваецца на ўсе новыя заяўкі, пададзеныя з 20 жніўня, і не тычыцца тых, хто атрымаў абарону раней.
30 ліпеня Еўрасаюз прадоўжыў дзеянне часовай абароны для ўкраінцаў да 4 сакавіка 2028 года, з новаўвядзеннем, што новапрыбылыя вайсковаабавязаныя грамадзяне Украіны змогуць прэтэндаваць на статус толькі пры адсутнасці праблем з вайскова-ўліковымі дакументамі.
У Чэхіі заявілі, што вайсковаабавязаныя ўкраінцы, якія прыбылі ў краіну і не выканалі вайсковы абавязак ва Украіне, больш не будуць мець права на атрыманне часовай абароны.
вс