Нафтагазавыя аб'екты былі атакаваныя ўкраінцамі. Порт Усць-Луга на Балтыйскім моры — адзін з найважнейшых нафтагазавых тэрміналаў Расіі. Абʼекты там неаднаразова падвяргаліся атакам.
З-за ўдараў украінскіх беспілотнікаў Расія была вымушана часова закрыць некаторыя нафтаперапрацоўчыя заводы за апошнія некалькі месяцаў. Гэта прывяло да паліўнага крызісу па ўсёй краіне. Найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў раёнах, акупаваных расійскімі войскамі, а таксама ў прыфрантавых раёнах і Маскоўскай вобласці. У жніўні расійскія ўлады афіцыйна прызналі, што імпартуюць бензін з Беларусі і Індыі.
ав