Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністр замежных спраў Польшчы прыбыў у Кіеў, каб падтрымаць Украіну ў яе барацьбе

11.09.2026 11:48
Mіністр Сікорскі апублікаваў фотаздымак, на якім ён знаходзіцца на чыгуначным пероне ў сталіцы Украіны.
    .
Міністр Радаслаў Сікорскі ў Кіеве.Фота: MSZ/Konrad Laskowski

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (Radosław Sikorski) знаходзіцца ў Кіеве. Як паведаміла МЗС, візіт працягнецца да нядзелі, 13 верасня. Раніцай міністр Сікорскі апублікаваў фотаздымак, на якім ён знаходзіцца на чыгуначным пероне ў сталіцы Украіны.

— Міністр прыбыў, каб выказаць падтрымку Украіне, якая абараняецца ад агрэсараў, — паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар МЗС Мацей Вевюр (Maciej Wiewiór).

З таго часу, як міністр Сікорскі прыбыў у Кіеў, у горадзе двойчы аб’яўлялі паветраную трывогу. 

Ноччу расійскія БПЛА ўдарылі па розных аб'ектах у Кіеве, у тым ліку па жылым доме, што прывяло да пажару. Восем чалавек пацярпелі.

Учора ўвечары (10 верасня) расійскія войскі таксама абстралялі Краматорск ва ўсходняй частцы Украіны. Там пацярпелі 27 чалавек, а жылыя дамы, школы і медыцынская ўстанова атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні.

IAR/X/нг