22 чэрвеня, пасля ўльтыматуму прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, Беларусь адключыла перадатчыкі, якія выкарыстоўваліся для кіравання расійскімі беспілотнікамі.
Аднак, верагодна, яны не былі дэмантаваныя, заявіў ў эфіры тэлеканала «Мая Украіна» прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка. Ён сказаў, што з мінулага тыдня рэтранслятары зноў уключаны, што дапамагае атакам Расіі на заходнюю Украіну.
З-за ўзмацнення нападаў на раёны паблізу польскай мяжы - ў Польшчы часта ў якасці меры засцярогі рэагуюць паветраныя сілы. Гэтаk адбылося і сёння раніцай.
PAP/яс