Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Малдаўскі памежнік быў паранены ў выніку атакi беспілотніка на памежным пераходзе з Украінай

05.10.2026 17:10
Гэта чарговы сур'ёзны інцыдэнт у гэтай частцы Малдовы.
-
Малдаўска-ўкраінская мяжаАвтор: BioDasha - Власна робота, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=46778903

Ракета з расійскага беспілотніка ўпала недалёка ад малдаўска-ўкраінскай мяжы і рыкашэтам трапіла ў аўтобус. Супрацоўнік малдаўскай памежнай службы быў паранены. Памежны пераход «Паланка-Маякі-Удобнэ» быў неадкладна закрыты, а рух перанакіраваны праз Тудору.

Малдаўскія ўлады звязваюць інцыдэнт з расійскімі нападамі на ўкраінскую інфраструктуру. Памежныя і мытныя службы працуюць на месцы, а ўлады падтрымліваюць сувязь з украінскім бокам.

Гэта чарговы сурʼёзны інцыдэнт у гэтай частцы Малдовы. Усяго некалькі дзён таму малдаўскія ўлады паведамілі пра шэсць беспілотнікаў, якія парушылі паветраную прастору краіны, а абломкі пяці з іх упалі на тэрыторыю Малдовы.

IAR/аз