Перамовы пра завяршэнне вайны ва Украіне з удзелам Еўропы могуць пачацца ў бліжэйшыя тыдні. Пра гэта заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц пасля саміту ЕС у Дубліне. Галоўнай тэмай стануць гарантыі бяспекі для Кіева.
Палітык заявіў, што архітэктура еўрапейскай бяспекі ўжо існуе і грунтуецца на НАТА і еўрапейскай частцы Альянсу.
— Мы таксама ведаем, што на наступным тыдні прэзідэнт Трамп мае намер абмеркаваць з прэзідэнтам Пуціным пытанне Украіны ў Кітаі. Таму я яшчэ раз хачу выразна перадаць Злучаным Штатам нашае пасланне: калі ласка, ніякіх сюрпрызаў, працягвайце гуляць у еўрапейскай камандзе і ў камандзе падтрымкі Украіны. Давайце разам працаваць дзеля сапраўднага міру ва Украіне.
У перамовах возьмуць удзел Украіна, Расія, ЗША і група E5 — Польшча, Германія, Францыя, Вялікабрытанія і Італія, а таксама прадстаўнікі інстытутаў ЕС. Сустрэча Трампа, Пуціна і Сі Цзіньпіна можа адбыцца 18–19 лістапада на саміце АТЭС у кітайскім Шэньчжэне.
iar/эж