Беларуская Служба

Украіна: Расіяне пачалі выкарыстоўваць аэрапорт у Брэсце для ракетнага ўдару па Украіне

31.03.2022 11:23
Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка.
Трасцянецкі раёнPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлебачання, што расіяне пачалі выкарыстоўваць аэрапорт у Брэсце для ракетнага ўдару па Украіне, перадае Укрінфарм у чацвер раніцай.

«Наступ з боку Беларусі фактычна пачаўся. Больш за тое, расіяне пачалі выкарыстоўваць аэрапорт Брэста для ракетнага абстрэлу нашай тэрыторыі», – сказаў Дзенісенка.

Ён дадаў, што беларускі рэжым не гатовы накіраваць свае наземныя войскі ва Украіну, але ціск з боку Расіі ў гэтым пытанні настолькі вялікі, што нельга выключаць, што такая атака будзе.

У сераду ўкраінскі генштаб абвясціў, што хоць беларускія ўлады афіцыйна адмаўляюць свой удзел у вайне, то яны даюць расійскім войскам сваю тэрыторыю, аэрапорты і транспартныя сеткі.

ав

Генштаб Украіны: Страты расіян складаюць каля 17,5 тысяч салдат

31.03.2022 09:09
Агульныя баявыя страты расіян таксама ўключаюць  614 танкаў, 1735 баявых браніраваных машын, 311 артылерыйскіх сістэм ды інш.