Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША пакуль выключае перадачу Украіне F-16

25.02.2023 08:18
Джо Байдэн рашуча паўтарыў сваю заяву аб тым, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца».
Szef MSZ Ukrainy: jestem przekonany, że Zachód przekaże nam F-16, w sprawie czołgów pierwotna odwiedź też brzmiała nie
Szef MSZ Ukrainy: jestem przekonany, że Zachód przekaże nam F-16, w sprawie czołgów pierwotna odwiedź też brzmiała "nie"Shutterstock.com/Albert Beukhof

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пакуль выключыў магчымасць перадачы Украіне знішчальнікаў F-16. У той жа час палітык адзначыў, што на дадзены момант цяжка вызначыць, якая зброя спатрэбіцца Украіне ў будучыні.

У інтэрв'ю ABC News амерыканскі лідар адзначыў, што ў цяперашні час прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымлівае ўсю неабходную падтрымку.

-Патрэбныя танкі, патрэбная артылерыя, патрэбная зенітная зброя. Яму гэта патрэбна зараз, і мы пастаўляем гэта, каб можна было дасягнуць поспеху вясной і летам.

Прэзідэнт США Джо Байдэн рашуча паўтарыў сваю заяву аб тым, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца» у яе барацьбе  з Расіяй. Палітык таксама нагадаў, што кошт аказанай да гэтага часу ваеннай дапамогі Амерыкай вылічаецца мільярдамі долараў.

iar/