Афіцэр украінскай памежнай службы распавёў пра тое, як супрацоўнікі яго фармавання «тролілі» сваіх беларускіх калег. Ахоўнік паведаміў, што ўкраінцы з дапамогай беспілотнікаў скінулі на іх бульбу. Па словах мужчыны, гэта выклікала паніку сярод беларусаў, якія, не ведаючы, што сталі ахвярамі жарту, уцякалі ад гародніны.
Украінскі афіцэр арыгінальна патлумачыў, чаму быў зроблены такі крок.
Мужчына распавёў, што ўкраінцы вырашылі пасмяяцца з беларускіх афіцэраў з дапамогай бульбы, улічваючы асаблівую ўвагу беларусаў да гэтай гародніны.
– Скажам так: побач ёсць сябры, якія любяць бульбу. Таму мы вырашылі скінуць яе з беспілотнікаў; гэта быў тролінг 99 узроўню, – сказаў украінец.
Запіс усёй размовы з украінскім памежнікам можна знайсці на YouTube.
Таксама ўкраінец жартам пракаментаваў рэакцыю беларусаў на бульбяную «атаку». Афіцэр заўважыў, што беларускія памежнікі ўцякалі, хоць ён і яго калегі чакалі ад іх менш баязлівага і больш рэлігійнага стаўлення.
– Уцякалі, не ведаючы, што на іх бульба ляціць. А яна для іх святая. Мы думалі, што яны ўпадуць на калені і будуць спяваць хвалебныя песні бульбе, – сказаў украінец.
Раней таксама былі спрэчкі паміж украінскімі і беларускімі памежнікамі. Напрыклад, выпадак, які адбыўся ў сакавіку гэтага года. Беларусы тады абвінавацілі ўкраінцаў у спробе запалохаць іх пудзілам, якое павесілі на мяжы дзвюх краін. Пудзіла прадстаўляла мёртвага расійскага салдата, якога звалі «Валеры». У адказ беларусы паставілі на мяжы з Украінай фатаграфіі часоў Другой сусветнай вайны і плакат з надпісам «Беларусь памятае».
Пра тое, што здарылася на ўкраінска-беларускай мяжы расказала польскаму чытачу Інтэрнэт-выданне wiadomosci.gazeta.pl
яс