Беларуская Служба

Афіцыйна: Расійскія акупанты зайшлі ў Тарэцк, Данецкай вобласці

08.10.2024 13:33
Паводле прадстаўніцы аператыўна-тактычнага ўпраўлення «Луганск», расійскія захопнікі выйшлі на ўсходнюю ўскраіну Тарэцка.
  ()
Расійскія акупанты (ілюстрацыя)zef art/ Shutterstock

Расійскія акупанты зайшлі у Тарэцк, Данецкай вобласці, - паведаміла прэс-сакратар аператыўна-тактычнага ўпраўлення УС Украіны «Луганск» Анастасія Анастасія Бабаўнікова.

«Вораг наступае, пастаянныя штурмы. Але сёння мы не далі праціўніку прасунуцца. Найбольш горача цяпер у напрамку Тарэцка. Баі ідуць у самім Тарэцку, сітуацыя нестабільная, ідуць баі літаральна на кожным пад'ездзе», - сказала прэс-сакратар.

Паводле прадстаўніцы аператыўна-тактычнага ўпраўлення «Луганск», расійскія захопнікі выйшлі на ўсходнюю ўскраіну Тарэцка, прасунуліся па вуліцы Цэнтральнай у напрамку шахты «Цэнтральная». Пры гэтым яна адзначыла, што сітуацыя пастаянна мяняецца.

iar/эж