У ноч з 9 на 10 лістапада беспілотнікі атакавалі Маскву і ваколіцы. У расійскай сталіцы пацярпеў адзін чалавек. СМІ паведамляюць, што ў выніку начной атакі ў падмаскоўным пасёлку Раменскае ўзніклі шматлікія пажары. Гэта быў найбуйнейшая атака расійскай тэрыторыі з пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў аб 32 знішчаных дронах, мясцовыя жыхары - аб дзясятках дронаў і пажарах.
Часова зачынены найбуйнейшы ў Расіі міжнародны аэрапорт - Шарамецьева ў Маскве, а таксама два аэрапорта ў Маскоўскай вобласці - Дамадзедава і Жукоўскі.
censor.net/iar/эж