Тэлефоннымі размовамі Уладзіміра Пуціна ніхто не спыніць - так пракаментаваў гутарку канцлера Германіі і прэзідэнта Расіі прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Пазаўчора Олаф Шольц упершыню за два гады патэлефанаваў Пуціну.
«Атака, здзейсненая апошняй ноччу, адна з самых масіраваных у гэтай вайне, паказала, што тэлефонная дыпламатыя не заменіць рэальнай падтрымкі Украіны ўсім Захадам», — напісаў у сацыяльных сетках кіраўнік польскага ўрада. Ён падкрэсліў, што бліжэйшыя тыдні стануць «вырашальнымі не толькі для самой вайны, але і для нашай будучыні».
Прэм’ер Туск спаслаўся на масіраваную расійскую атаку на ўкраінскую энэргетычную інфраструктуру. Ноччу расіяне здзейснілі найбуйнейшы з пачатку верасня масіраваны абстрэл Украіны. Яны выпусцілі каля 120 ракет і 90 беспілотнікаў.
Падчас размовы з Уладзімірам Пуціным канцлер Германіі запатрабаваў спыніць вайну і вывесці расійскія войскі, а таксама настойваў на заключэнні справядлівага міру з Украінай. Нягледзячы на гэта, Олаф Шольц падвергся шырокай крытыцы за размову з расійскім прэзідэнтам. Крытычна па гэтым пытанні выказаўся, у тым ліку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
IAR/нг