Расійскія атакі з дапамогай беспілотнікаў здзяйсняюцца практычна кожны дзень. У нядзелю паведамлялася, што з 128 беспілотнікаў было збіта 79.
У ноч на 7 студзеня 2025 года расійскае войска нанесла чарговы ўдар па Украіне з выкарыстаннем 38 БПЛА тыпу «Шахед» з напрамкаў Мілерава, Курска, Прыморска-Ахтарска.
Паветраная атака была адбітая авіяцыяй, зенітнымі ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы, мабільнымі агнявымі групамі ВПС і Сіл абароны Украіны.
Па стане на раніцу 7 студзеня пацверджана збіццё 28 ударных БПЛА тыпу «Шахед» і беспілотнікаў іншых тыпаў у Палтаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Чаркаскай, Мікалаеўскай, Херсонскай і Кіраваградскай абласцях. Трапленняў зафіксавана не было.
10 беспілотных лятальных апаратаў-сімулятараў праціўніка збіліся з курсу ды ўпалі без негатыўных наступстваў, тры з іх паляцелі ў напрамку Расіі.
Крыніца: Афіцыйны Телеграм-канал Камандавання Паветраных Сіл Збройных Сіл Украіны/юл