З-за масіраванай атакі з боку РФ ва Украіне ўведзеныя аварыйныя адключэнні электрычнасці ў Харкаўскай, Сумскай, Палтаўскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай і Кіраваградскай абласцях. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Укрэнерга».
Таксама міністр энергетыкі Герман Галушчанка заявіў, што праціўнік не спыняе тэрарызаваць украінцаў, таму ў выніку чарговага абстрэлу аператар увёў прэвентыўныя абмежавальныя меры.
Мэр Львова Андрэй Садовы паведаміў, што падчас ранішняй атакі праціўнік атакаваў аб'екты энергетычнай інфраструктуры Львоўскай вобласці Украіны. «Аварыйныя адключэнні ўведзеныя ў 6 абласцях, але Львова ў гэтым спісе пакуль няма», - дадаў ён.
Як паведамляе УНІАН, раніцай 15 студзеня па ўсёй тэрыторыі Украіны была аб'яўленая паветраная трывога. Ракеты праціўніка былі зафіксаваныя ў многіх рэгіёнах, у тым ліку ў Харкаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Херсонскай, Львоўскай, Івана-Франкоўскай, Хмяльніцкай і іншых абласцях, прагучалі выбухі.
Крыніца: УНІАН
нг