Беларуская Служба

Адміністрацыя ЗША: Еўропа павінна ўзяць на сябе гарантыі бяспекі для Украіны

10.02.2025 11:04
У Еўропу адправяцца дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, міністр абароны Піт Хегсэт, віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс і спецыяльны пасланнік ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг.
     ,  , ,  2025 .
Адна з перадавых частак УС Украіны, Данецкая вобласць, Украіна, люты 2025 г. PAP/EPA/Press service of the 24 Mechanized brigade HANDOUT
Высокапастаўленыя прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на гэтым тыдні сустрэнуцца з еўрапейскімі чыноўнікамі і абмяркуюць магчымасці завяршэння вайны ва Украіне, — заявіў у нядзелю, 9 лютага, дарадца Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц.
 
У Еўропу адправяцца дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, міністр абароны Піт Хегсэт, віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс і спецыяльны пасланнік ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг.

Майк Уолц таксама заявіў, што менавіта Еўропа павінна забяспечыць Украіну гарантыямі бяспекі пасля завяршэння вайны, у той час як ЗША маюць намер акупіць свае выдаткі на ваенную дапамогу Кіеву праз партнёрства з украінцамі наконт іх рэдказямельных металаў:

— Дональд Трамп лічыць, што расійская эканоміка не ў лепшым стане. Прэзідэнт гатовы ўводзіць тарыфы і санкцыі. Мы павінны пасадзіць усе бакі за стол перамоў і спыніць гэтую вайну. Лідар Кітая, прэм'ер-міністр Індыі і лідары блізкаўсходніх краін гатовыя дапамагчы прэзідэнту Трампу спыніць гэтую вайну. Давайце запросім усе бакі за стол перамоў. Нагадаем, раней Дональд Трамп заявіў журналістам, што абмяркоўваў па тэлефоне з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным тэму завяршэння вайны ва Украіне.

Нагадаем, раней Дональд Трамп заявіў журналістам, што абмяркоўваў па тэлефоне з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным тэму завяршэння вайны ва Украіне.
iar/эж