Пра гэта нямецкаму штодзённіку Spiegel паведамілі крыніцы ў дыпламатычных колах.
Прадстаўнікі Парыжа і Рыма выказалі сумневы ў магчымасці выдзялення сродкаў на дапамогу Кіеву з-за яго вялікай дзяржаўнай запазычанасці. Акрамя таго, дадае газета, прэм'ер-міністр Джорджыя Мелоні і Эмануэль Макрон маюць намер адыграць вядучую ролю ў перамовах з ЗША ад імя Еўрасаюза. Spiegel таксама піша, што супраць пакета дапамогі Украіне выступілі таксама Венгрыя і Славакія.
Раней еўракамісар па пытаннях абароны Андрус Кубілюс пацвердзіў інфармацыю СМІ аб еўрапейскім пакеце дапамогі Украіне. Магчыма, гэта будзе абвешчана ў трэцюю гадавіну ўварвання Расіі ў краіну, то бок 24 лютага. Канкрэтныя сумы, якія будуць выдзелены на ваенную падтрымку, будуць вызначаныя па выніках абмеркавання міністраў замежных спраў краін ЕС у панядзелак.
Пакет павінен уключаць артылерыйскія боепрыпасы, сістэмы супрацьпаветранай абароны і ракеты да іх, а таксама вучэбна-баявую тэхніку.
IAR/вх