Гэтую інфармацыю пацвердзіў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Аляксандр Сырскі. Нядаўна прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія рыхтуе наступ у Сумскай і Харкаўскай абласцях.
Каментуючы словы прэзідэнта, генерал Аляксандр Сырскі ў інтэрв'ю парталу LB.ua заявіў, што «наступ фактычна ўжо пачаўся». Паводле слоў украінскага камандуючага, Расія працягвае аперацыю па далейшай акупацыі ўкраінскіх тэрыторый і знішчэнні ўкраінскіх войск.
Генерал Сырскі дадаў, што агрэсар хоча заняць усе населеныя пункты Луганскай і Данецкай абласцей і частку Херсонскай і Запарожскай абласцей, а таксама мае намер стварыць буферную зону ў Харкаўскай, Сумскай і Чарнігаўскай абласцях.
ПР/юл