Уладзімір Пуцін сёння аб'явіў аб «велікодным перамір'і». Аднак у небе над Украінай дагэтуль лётаюць расійскія ўдарныя дроны, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў «Тэлеграме» ў суботу, 19 красавіка.
«Што тычыцца чарговай спробы Пуціна пагуляць з жыццямі людзей - цяпер па тэрыторыі Украіны распаўсюджваецца паветраная трывога. У 17:15 у нашым небе зафіксаваныя расейскія ўдарныя дроны. Украінская СПА і авіяцыя ўжо пачалі працаваць на абарону. «Шахеды» ў нашым небе - гэта сапраўднае стаўленне Пуціна да Вялікадня і жыцця людзей», - зазначыў прэзідэнт Украіны.
Сёння стала вядома, што Пуцін аб'явіў «велікоднае перамір'е». Паводле паведамленняў, расійская армія спыняе ўсе баявыя дзеянні з 18:00 суботы, 19 красавіка, да 00:00 панядзелку, 21 красавіка. Кіраўнік Расіі таксама заявіў, што чакае ад Кіева адпаведных дзеянняў па перамір'і.
вс