Беларуская Служба

Расія атакавала дзевяць рэгіёнаў Украіны, у Кіеве загінулі 9 чалавек. Фота і відэа наступстваў

24.04.2025 08:28
У выніку расійскай атакі на Кіеў загінулі 9 чалавек, больш за 70 параненыя.
      .
Расіяне атакавалі Кіеў і іншыя гарады Украіны.@libkos/ Instagram

Уначы расіяне  нанеслі ўдары па ўкраінскай сталіцы ракетамі і беспілотнікамі. Колькасць пацярпелых можа павялічыцца, бо выратавальныя работы яшчэ працягваюцца. У некалькіх раёнах украінскай сталіцы ўпалі ракеты і беспілотнікі або іх аскепкі. 

Сярод пацярпелых як мінімум шасцёра дзяцей. 

Усяго па стане на 7:30 у Кіеве ў выніку расійскага ўдару загінулі 9 чалавек, яшчэ больш за 90 трымалі розныя раненні.

У Кіеве загінулі двое дзяцей з адной сям'і, паведаміў кіраўнік МУС Украіны Кліменка.

Улады апублікавалі фатаграфіі разбураных жылых дамоў і выратавання мірных жыхароў з-пад завалаў. Сярод ракет, якія выкарыстоўвалі расіяне ў начной атацы, былі і балістычныя «Іскандэры». Выбухі прагрымелі і ў іншых гарадах Украіны, у тым ліку ў Харкаве.

Пад масіраваным камбінаваным ударам Расіі  былі Кіеўская, Жытомірская, Днепрапятроўская, Харкаўская, Палтаўская, Хмяльніцкая, Сумская і Запарожская вобласці.

IAR/вх