Беларуская Служба

На вайне ва Украіне загінуў чарговы беларус – парамедык батальёну «Тэрор», яму быў 21 год

14.10.2022 15:29
Ён поўз да параненага, калі прыляцеў аскепак.
:
фота:Радыё Свабода

Міхась Шавельскі родам з Гродна, вучыўся ў мясцовым універсітэце на псіхолага, але быў адлічаны пасля пратэстаў 2020 году. Была пагроза ісці ў войска, таму Міхась з'ехаў у Польшчу. Там працягнуў адукацыю, вучыўся на тэолага.

Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Шавельскі далучыўся да беларускага фармавання ва Украіне – палку Кастуся Каліноўскага. Выконваў функцыі парамедыка.

«Ён поўз да параненага, калі прыляцеў аскепак», – сказаў аб смерці Шавельскага адзін з байцоў.
Міхась меў пазыўны «Юнгер». Пабрацімы кажуць пра яго, як пра вельмі актыўнага і вясёлага чалавека.

Радыё Свабода/нг