Polskie Radio

У Кадзідле можна смачна паесці, пазнаёміцца з курпёўскім фальклорам, а нават узяць шлюб паводле народнага абраду (ФОТА)

Ostatnia aktualizacja: 15.03.2024 18:01
Тут штогод адбываецца «Курпёўскае вяселле» – адно з самых маштабных фальклорных мерапрыемстваў рэгіёна.
Audio
K     Anna ZadrożnaRedakcja BiałoruskaPRdZ
Kасцёл Святога Духа ў Кадзідле /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZFoto: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння мы запрашаем Кадзідла (Kadzidło) – мястэчка ў Мазавецкім ваяводстве, у цэнтры Курпёўскай раўніны. Можна сказаць, што ў гэтай невялікай вёсцы б’ецца велізарнае сэрца курпёўскай культуры. Тут штогод адбываецца «Курпёўскае вяселле» – адно з самых маштабных фальклорных мерапрыемстваў рэгіёна, якое паказвае прыгажосць курп’ёўскіх традыцый.

Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Паводле афіцыйных крыніцаў назва вёскі звязана са здабычай і апрацоўкай бурштыну, які некалі быў вельмі распаўсюджаны на Курпах. Менавіта дабываны ў рэгіёне бурштын, быў папулярным складнікам ладана – па-польску kadzidła.

Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Вёска была заснаваная ў першай палове XVIII стагоддзя намаганнямі астралэнцкага старасты Яна Малахоўскага, кажуць, што на злосць езуітам з непадалёкага Мышынца. Малахоўскі фундаваў у Кадзідле драўляны касцёл. Другі касцёл пабудаваў сын Яна – Антоній Малахоўскі ў 1783 годзе. Зараз згаданая святыня знаходзіцца ў вёсцы Дамброўка.

Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Кадзідла, побач са згаданым Мышынцам, з'яўляецца самым вядомым цэнтрам курпёўскай культуры, якая захавалася ў народным мастацтве, традыцыях, касцюмах іг.д.

«Курпёўская сядзіба» ў Кадзідле /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ «Курпёўская сядзіба» ў Кадзідле /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пабываючы ў гарадку варта наведаць некалькі важных месцаў, кажа дырэктар мясцовага Цэнтра курпёўскай культуры Гжэгаж Пажых(Grzegorz Parzych):

- Напэўна, гэта «Курпёўская сядзіба» ў Кадзідле (то бок Музей пад адкрытым небам, які зʼяўляецца філіялам Музея курпёўскай культуры ў Астралэнцы – рэд.) – гэта важнае і дасканалае месца, каб пазнаёміцца з культурай Курпаў. Тут можна паглядзець артэфакты, звязаныя з традыцыямі, рамяством, народнай вопраткай і штодзённым жыццём курпаў. У самым Кадзідле знаходзіцца таксама касцёл Святога Духа ў стылі неабарока з 1883 года з цудоўнымі роспісамі і вялікімі ракавінамі з Міжземнага мора, якія служаць асперсорыямі ля галоўнага ўвахода. Згаданыя чашы для святой вады, фундаваў род Красіньскіх.

Kасцёл Святога Духа ў Кадзідле /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Kасцёл Святога Духа ў Кадзідле /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Шпацыруючы па Кадзідле варта паглядзець Шведскі помнік з 50-х гадоў XX стагоддзя, заснаваны з мэтай ушанавання 250-годдзя пераможных баёў курпаў са шведамі падчас ІІІ Паўночнай вайны.

Шведскі помнік з 50-х гадоў XX стагоддзя /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Шведскі помнік з 50-х гадоў XX стагоддзя /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Па ўсім мястэчку знойдзем таксама шмат невялікіх зялёных зонаў, дзе размешчаныя драўляныя скульптуры, выкананыя мясцовымі народнымі мастакамі. Гэта, можна сказаць, візітная картачка Кадзідла.

Драўляныя скульптуры на вуліцах Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драўляныя скульптуры на вуліцах Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Штогод у Кадзідле праводзіцца шмат культурна-забаўляльных мерапрыемстваў, на якія з’язджаюць турыстаў з усяе Польшчы, кажа дырэктар Цэнтра курпёўскай культуры:

- Першае буйное мерапрыемства ў годзе – гэта «Па слядах курпаў». Яно адбываецца ў аўторак, перад Папяльцовай серадой. Між іншым, у ягоных рамках праходзіць конкурс для народных спевакоў, гуртоў і інструменталістаў. Несумненна найбуйнейшай мясцовай імпрэзай з’яўляецца «Курпёўскае вяселле», якое ладзіцца ў трэція выходныя чэрвеня. Падчас гэтага мерапрыемства прэзентуецца рэгіянальны вясельны абрад. Трэба дадаць, што падчас імпрэзы сапраўды пажаніліся ўжо больш за дзесяць параў. Наступнае важнае мерапрыемства – гэта «Кадзідлянская нядзеля», то бок свята ўраджаю. У ейных рамках адбываецца конкурс на найпрыгажэйшы вянок. Усе яны бяруць удзел у працэсіі з касцёла ў «Курпёўскую сядзібу». Мы арганізоўваем таксама вялікую колькасць пікнікоў з мэтай інтэграцыі і адпачынку мясцовых жыхароў, а таксама ярмаркі перад Калядамі і Вялікаднем. На іх свае вырабы прадстаўляюць народныя творцы. Арганізоўваем таксама конкурс на курпёўскую велікодную пальму. Найпрыгажэйшыя пальмы прымаюць пазней удзел у вядомым конкурсе, які праходзіць у Лысых. Варта ўспомніць таксама пра агляды мясцовыя хораў, калектываў і гурткоў сельскіх гаспадынь.

Цэнтр курпёўскай культуры імя ксяндза Мечыслава Мешкі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Цэнтр курпёўскай культуры імя ксяндза Мечыслава Мешкі /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Апрача таго Цэнтр курпёўскай культуры працягвае актыўную, шырокамаштабную працу па падтрымцы курпёўскай культуры, кажа дырэктар установы:

- Мы працягваем курпёўскую культуру, між іншым, арганізоўваючы конкурсы на курпёўскую выцінанку, на курпёўскую велікодную пальму для моладзі. Конкурсы, якія праходзяць пад патранатам войта гміны Кадзідла карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю. Апрача таго, кожны тыдзень у цэнтры арганізоўваюцца дзве-тры майстэрні для дзяцей і моладзі, удзельнікі якіх вучацца народнаму мастацтву: робяць кветкі з пап’еры, фарбуюць велікодныя яйкі іг.д. Адбываюцца заняткі па курпёўскім танцы. Пры Цэнтры курпёўскай культуры ў Кадзідле дзейнічае таксама народны калектыў «Курпянка», якому больш за 50 гадоў. У яго рамках працуюць тры ўзроставыя групы: старэйшых, маладых і дзяцей.

Нагадваем, гурт «Курпянка» быў заснаваны ў 1947 годзе. Ён прадстаўляе традыцыйны курпёўскі фальклор: музыку, абрады і гутарку.

Драўляныя скульптуры на вуліцах Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Драўляныя скульптуры на вуліцах Кадзідла /Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Гаворачы пра курп’ёўскую культуру нельга забываць таксама пра традыцыйныя рэгіянальныя стравы, нагадаў Гжэгаж Пажых:

- Падчас усіх нашых імпрэзаў, як, напрыклад, «Курп’ёўскае вяселле» і «Кадзідлянская нядзеля» можна паспрабаваць рэгіянальныя стравы і дэлікатэсы. Гэта, напрыклад, бульбяная бабка, капуста, бавелняк – гэта від дражджавога цеста, фафернухы – гэта від салодкага печыва, сала і папулярнае казінае піва.

Кадзідла/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кадзідла/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Шмат цікавых месцаў, размяшчаецца таксама ў ваколіцы Кадзідла, дадае дырэктар Цэнтра курпёўскай культуры:

- Абавязкова трэба наведаць таксама Музей курпёўскай культуры ў Ваху (Wach). Гэта прыватная музейная ўстанова, якая можа пахваліцца багатай калекцыяй экспанатаў. У гміне Чарня размяшчаецца Лясны заказнік. Менавіта там можна паглядзець фрагмент сапраўднага бора і ўявіць сабе, як калісьці выглядала Курпёўская пушча. У адлегласці больш за дзесяці кіламетраў ад Кадзідла знаходзіцца таксама Заказнік «Тарфянік Караска» – гэта найбуйнейшыя ў Польшчы гэтак званыя вярховыя балоты.

- наведаць Кадзідла і рэгіён запрашаў дырэктар мясцовага Цэнтра курпёўскай культуры імя ксяндза Мечыслава Мешкі Гжэгаж Пажых.

Кадзідла/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Кадзідла/Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

А мы нагадваем, што Кадзідла размяшчаецца па нацыянальнай дарозе 53, то бок па трасе, якая злучае Ольштын з Астралэнкай.

Анна Задрожна

Czytaj także

Без невялікага Красносельца не было б кінагіганта Warner Bros (ФОТА)

Ostatnia aktualizacja: 08.03.2024 14:01
Лёс сутыкнуў з гэтым гарадком не толькі заснавальнікаў сусветна вядомай кінастудыі, але таксама знакамітую жанчыну-пілота Эмі Джонсан.
rozwiń zwiń