Беларуская Служба

ЕС заменіць кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі

10.07.2019 10:11
Хутчэй за ўсё, Андрэу Віктарын у Беларусі заменіць Дзірк Шубель.
 .
Сцяг ЕС.Photo:OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні аб'явіла 9 ліпеня аб ратацыі кіраўнікоў прадстаўніцтваў за мяжой, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Еўрапейскай службы знешняга ўзаемадзеяння.

У прыватнасці, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын намініравана на аналагічную пасаду ў Арменіі. Яе пасаду павінен заняць Дзірк Шубель. Цяпер ён узначальвае ўпраўленне Еўрапейскай службы знешняга ўзаемадзеяння па Расіі.

Усяго ў спісе ратацый значыцца 43 кандыдатуры. Яны будуць афіцыйна назначаны пасля атрымання згоды.

аз