Набліжаецца 80-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны. 1 верасня 1939 года на Польшчу напала Нямеччына, а 17 верасня – Савецкі Саюз. Трагедыя польскага народу стала адначасова шанцам для беларусаў аб'яднаць падзеленыя этнічныя землі. Але варта памятаць, якім коштам адбывалася абʼяднанне, кажа кандыдат гістарычных навук, спецыяліст па вайсковых пытаннях Ігар Мельнікаў.
Гэта, для прыкладу, вялікая колькасць затрыманых, арыштаваных грамадзян даваеннай Польшчы, – гаворыць гісторык, і зазначае, што гэта былі не толькі палякі: гэта была вялікая колькасць беларусаў, тых жа самых леснікоў, «буржуазных нацыяналістаў» – ужываючы савецкую наменклатуры, заможных сялян і г.д.
Адной з буйнейшых трагедый Беларусі часоў Другой сусветнай вайны была эвакуацыя турмаў пасля нападзення Гітлера на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года. Тады вязняў многіх турмаў у Беларусі супрацоўнікі НКВД вывелі і расстралялі з халоднай крывёю, гаворыць Ігар Мельнікаў. З ім размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыё
актуальна ідзе збор сродкаў на выданне кнігі «Верасень 39-га. Магілы неаб’яўленай вайны» Ігара Мельнікава, прысьвечанай пачатку Другой сусветнай вайны