Беларуская Служба

Кангрэс ЗША даў згоду на продаж Польшчы F-35

27.09.2019 12:42
Польская армія атрымае 32 сучасных знішчальнікаў пятага пакалення.
Міністр абароны Польшчы Марыюш БлашчакPAP/Piotr Nowak

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў, што набыццё знішчальнікаў F-35 азначае, што Польшча атрымае самую сучасную вайсковую тэхніку і далучыцца да невялікай групы краін, якія маюць згаданы тып самалётаў. Амерыканскі кангрэс пагадзіўся прадаць Польшчы 32 найноўшыя самалёты F-35. Марыюш Блашчак заявіў, што цяпер Мінабароны рыхтуецца да перамоваў па цане самалётаў.

Гэта найбольш у гісторыі кантракт, які паслужыць умацаванню ды мадэрнізацыі ўзбраення і тэхнікі Войска Польскага. За час майго кіравання міністэрствам – гэта ўжо трэцяя такая ўгода. Першыя дзве тычыліся набыцця ракетных сістэм «Patriot» і ракет «Hіmars». Мы набылі іх па коштах значна ніжэйшых чым максімальна можа прызнаць Кангрэс ЗША. Я перакананы, што і ў выпадку F-35 цана таксама будзе ніжэйшая.

Раней Дзяржаўны дэпартамент ЗША пагадзіўся на здзелку. Ведамства назвала максімальную цану за 32 знішчальнікі на ўзроўні 6,5 млрд долараў.

Польскі ўрад хоча дамовіцца пра цану, параўнальную з той, якую заплаціла Бельгія за самалёты F-35. Паводле словаў бельгійскага міністра абароны Стывена Вандэпута, яны заплацілі каля 4,4 мільярдаў долараў за 34 знішчальнікі F-35.

Марыюш Блашчак зазначыў, што F-35 «з'яўляецца каманднай платформай, можа ўзаемадзейнічаць з F-16, з сістэмамі «Himars», то бок з ракетамі з дальнасцю ў 300 км., і з сістэмамі «Patriot». «Гэта будзе цэлая сетка, створаная для гарантавання бяспекі Польшчы», – патлумачыў кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны.

ПР/юл