Беларуская Служба

Белы дом абвясціў пра згортванне прыёму бежанцаў

27.09.2019 13:45
У 2020 годзе ЗША прымуць толькі 18 тысяч бежанцаў, што менш за ўсё з пачатку праграмы ў 1980 годзе.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмяркоўвае міграцыйную палітыку краіныEPA/ERIK S. LESSER Dostawca: PAP/EPA.

Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што іміграцыйныя ўлады ЗША прымуць у будучым годзе 5000 чалавек, якія ратуюцца ад рэлігійнага пераследу. Яшчэ 4000 выхадцаў з Іраку змогуць папрасіць на дазвол на перасяленне ў ЗША, і 1,5 тысячы ўцекачоў з Гватэмалы, Гандурасу ды Сальвадора. Для бежанцаў з іншых краін свету ўстаноўленая парог у 7,5 тысяч.

Калі прадстаўлены план будзе зацверджаны, толькі 18 тысяч змогуць перасяліцца ў ЗША ў 2020-м годзе. Гэта на 27 тысяч чалавек менш, чым летась.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі Майк Пампэа падкрэсліў, што гэта палітыка ЗША ў дадзенай сферы, якая вядзецца ў адпаведнасці з «прыярытэтам бяспекі і карысці для амерыканцаў». ЗША імкнуцца не дапусціць у краіну тых мог бы ім нашкодзіць, – сказаў Пампэа.

Абсяг праграмы ўцекачоў, заяўлены сёлета Белым домам, найменшы з моманту стварэння сучаснай сістэмы прыёму бежанцаў у ЗША ў 1980 годзе. У той час у ЗША прыбыло больш за 200 000 уцекачоў.

ПР/юл