Беларуская Служба

Каталікі адзначаюць Дзень усіх памерлых

02.11.2019 13:08
Людзі павінны памятаць тых, хто пайшоў з жыцця, але трапілі ў чысцец і абавязаны ачысціцца ад сваіх грахоў. 
Могілкі ў Варшаве PAP/Marcin Bielecki

У суботу, 2 лістапада, Рымска-каталіцкая царква адзначае Дзень усіх памерлых вернікаў. Традыцыя свята абапіраецца каталіцкім догмаце пра чысцец.

Людзі павінны памятаць тых, хто пайшоў з жыцця, але трапілі ў чысцец і абавязаны ачысціцца ад сваіх грахоў. Скараціць час ачышчэння могуць добрыя справы і малітвы, пакаянне тых, якія жывуць і памятаюць пра памерлых, – адзначае святар Славамір Вартальскі:

-Гэта надзвычайны дзень. Дзень нашага яднання з тым, хто цяпер трапіў чысцец. Яны патрабуюць нашай увагі, нашых малітваў і практыкаў цярпення. Тым душам патрэбныя нашы набажэнствы. Яны не могуць дапамагчы сабе, але мы можам і мае чыніць гэта.

Нагадаем, што 1 лістапада ў Польшчы адзначалі Дзень усіх святых. У Каталіцкай царкве гэта дзень радасці, а не смутку.

IAR/эж